А пакуль у нас гэта вось, як на фота, пачытайце, што піша зь сёньняшняга дня былы прэзыдэнт Кыргызстану: «На жаль, агрэсія не сьціхае, патрабаваньне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Бягучая сытуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны Дзяржаўнай рэзыдэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазьбежна. Я заклікаю абодва бакі ня весьціся на правакацыі. Дарагія мае суайчыньнікі! Для мяне мір у Кіргізстане, цэласнасьць краіны, адзінства нашага народу і спакой у грамадзтве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне за жыцьцё кожнага майго суайчыньніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстану як прэзыдэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзянаў». Крыніца: http://www.president.kg/ru/sobytiya/18036_prezident_sooronbay_gheenbekov_dlya_menya_mir_vkirgizstane_celostnost_strani_edinstvo_nashego_naroda_ispokoystvie_vobshestve_previshe_vsego__net_nichego_doroghe_dlya_menya_ghizni_kaghdogo_moego_sootechestvennika

Теги других блогов: конфликт президент Кыргызстан