Сабраў усё ж свой асабісты топ-12 песень лета-восені. Бо ў вялікім плэйлісьце ўсіх такіх песень ужо 169.
12 — бо на нечым жа трэба спыніцца, іначай зноў 50 будзе. Мой топ чыста суб’ектыўны і не ў парадку выхаду песень — напрыклад, "Мы не народец" і "Дыхаем зноў" выйшлі фактычна раней за падзеі, якія выклікалі такія эмоцыі ў народу. "Баю-бай" на момант выхаду здавалася занадта жорсткай, а цяпер можа здацца нават надта мяккай. Карацей, расставіў у парадку, у якім складаецца гісторыя. І мне важна, што ў гэтай гісторыі ёсьць замежны складнік. І што яна, гэтая гісторыя, пакуль не дапісаная.
Топ-12 на Youtube: https://bit.ly/2EoqQjH
Вялізны плэйліст з усім на Youtube: https://bit.ly/35Z6Teq
P.S. Мне ўсё скідаюць і скідаюць песьні ў той асноўны плэйліст дадаць. А я штораз думаю: ну, я ўжо ЎСЁ чуў, на гэты раз ужо нейкую фігню прышлюць, якую слухаць ня варта. Ды не: апошнія наццаць раз слухаў, казаў not bad, дадаваў. Не дадаваў толькі калі скідалі тое, чаго не было на Youtube, або што ну зусім абстрактнае і без прывязкі да цяперашніх падзеяў (хаця пару песень без прывязкі былі даволі някепскімі)