Пра чырвона-зялёны сьцяг, звычайны і перавернуты. На фоне ўчорашніх Лукашэнак з АК гэта ўжо фігня, але ў той жа бок дзеяньні. Здаецца, улады ўжо канчаткова вырашылі рабіць з чырвона-зялёнага сьцяга сымбаль застрашэньня, прымусу і помсты. Асабліва яскравы момант — што па гарадах катаюць аўтазакі зь ім. Ці тая калёна са сьцягамі і "Саня останется с нами" ў Новай Баравой (раёне-чэмпіёне ў колькасьці бел-чырвона-белых сьцягоў у вокнах). Чагосьці добрага пад чырвона-зялёным сьцягам ужо не прапануюць, толькі зганяюць пад яго, пужаюць ім. Апанэнтаў улады ня клічуць пад чырвона-зялёны, бо "мы адзін народ", а толькі наадварот. Гэта з боку апазыцыі адзінкі цягаюць чырвона-зялёны сьцяг з пазытыўным мэсэджам. Такім чынам улады канчаткова робяць адну сымболіку дзяржаўнай, а другую — нацыянальнай. Вунь нават Мінабароны паведамляла, што зьбівала над Літвой "зонд из восьми воздушных шаров с антигосударственной символикой". Як у Лукашэнкі зь людзьмі (АМАП — "малайчыны", а астатнія — "пацукі"), так і ў дзяржавы з сымболікай. Затое ўсё часьцей на сагнаных акцыях "ябацькаў" зьяўляецца перавернуты сьцяг. Ці то ад разьдзяўбайства і абыякавасьці, ці то як выказваньне: "Ратуйце". Ніякай нормы пра тое, што перавернуты сьцяг значыць бяду, няма, але ёсьць адна фармулёўка з Кодэксу ЗША, са спасылкай на якую завялі пратэстную традыцыю: "The flag should never be displayed with the union down, except as a signal of dire distress in instances of extreme danger to life or property". Адкуль дакладна пачалася традыцыя ўспрымаць гэта як інструкцыю, невядома, але Вікіпэдыя кажа, яшчэ ў 1996-м музычны гурт Rage Against the Machine выкарыстоўваў перавернуты сьцяг ЗША, а гурт добра вядомы рэвалюцыйнымі палітычнымі выказваньнямі